“Не, класікі не паміраюць – такі іх бессмяротны род”: да 100 – годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа
Пад кіраўніцтвам выкладчыка беларускай мовы і літаратуры сярод навучэнцаў 1 і 2 курсаў праведзены літаратурна – біяграфічны праект “Не, класікі не паміраюць – такі іх бессмяротны род”, прысвечаны творчай і грамадскай дзейнасці народных пісьменнікаў Івана Шамякіна і Івана Мележа.
Быў зроблены агляд літаратуры. Навучэнцы звярнулі ўвагу на раманы, аповесці і апавяданні рознай тэматыкі, якія дапамагаюць людзям у іх роздуме над жыццём.
З прагледжаных фільмаў навучэнцы даведаліся аб гадах дзяцінства, якое прайшло на ўлонні прыроды, гадах ваеннага ліхалецця, пазнаёміліся з цікавымі звесткамі з жыцця і творчасці пісьменнікаў.
Напрыканцы была праведзена літаратурная віктарына па старонках жыцця і творчасці пісьменнікаў.
Мерапрыемства атрымалася пазнавальным і пакінула станоўчыя эмоцыі ў душах кожнага прысутнага.