“Не, класікі не паміраюць – такі іх бессмяротны род”: да 100 – годдзя з дня нараджэння  Івана   Шамякіна і Івана Мележа

“Не, класікі не паміраюць – такі іх бессмяротны род”: да 100 – годдзя з дня нараджэння  Івана   Шамякіна і Івана Мележа

 Пад кіраўніцтвам выкладчыка беларускай мовы і літаратуры сярод навучэнцаў 1 і 2 курсаў   праведзены  літаратурна – біяграфічны праект “Не, класікі не паміраюць – такі іх бессмяротны род”, прысвечаны творчай і грамадскай дзейнасці народных пісьменнікаў Івана Шамякіна і Івана Мележа.

Быў зроблены агляд літаратуры. Навучэнцы  звярнулі  ўвагу на раманы, аповесці і апавяданні рознай тэматыкі, якія дапамагаюць людзям у іх роздуме над жыццём.

З прагледжаных фільмаў навучэнцы даведаліся аб гадах дзяцінства, якое прайшло на ўлонні прыроды, гадах ваеннага ліхалецця, пазнаёміліся з цікавымі звесткамі з жыцця і творчасці пісьменнікаў.

Напрыканцы была праведзена літаратурная віктарына па старонках жыцця і творчасці пісьменнікаў.

Мерапрыемства атрымалася пазнавальным і пакінула станоўчыя эмоцыі ў душах кожнага прысутнага.