21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага 2024
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
У. Дубоўка
             Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай
мовы.
             Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
              Лютаўская дата была абрана як даніна памяці падзеям 1952 года, калі ў сталіцы Бангладэш ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты – удзельнікі дэманстрацыі ў абарону роднай мовы. Студэнты патрабавалі прызнаць мову бенгалі адной з дзяржаўных моў краіны.
               У лютым 2000 года Генеральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету.
               Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.
                З нагоды Дня роднай мовы ва ўстанове прайшло мерапрыемства пад назвай пад назвай «Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова».
                Навучэнцы 1 і 2 курсаў прынялі актыўны ўдзел у інтэлектуальнай гульні.
                Гучалі радкі вершаў беларускіх пісьменнікаў, цытаты класікаў літаратуры, беларускія словы, якія адлюстроўваюць прыгажосць і ўнікальнасць роднай мовы, загадкі і прыказкі, праводзіліся кокурсы на веданне беларускай мовы.
                Пад час перапынкаў можна было пачуць беларускія песні. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню моўнай культуры, выхаванню высокіх маральных якасцей асобы.