Мiжнародны дзень роднай мовы

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы 

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, меладычная і паэтычная, старажытная і сучасная.

«Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю», – у свой час слушна заўважыў класік беларускай літаратуры Якуб Колас.

«Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова» – Змітрок Бядуля

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашага коледжа, вельмі важным святам для навучэнцаў і педагогаў.