Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю , другія мелагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай . Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі , сябрамі , знаёмымі. І вельмі дрэнна , калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашага ліцэя, вельмі важным святам для навучэнцаў і педагогаў .
Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей , якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.
“Беларуская мова – мелодыя сэрца” – пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы ў ліцэі.
На працягу дня навучэнцы расказвалі пра сваю любоў да роднай мовы, прысвяцілі ёй самыя прыгожыя словы, гучалі беларускія вершы, загадкі і песні, пажаданні беларускай мове заўсёды займаць сваё пачэснае месца сярод іншых моў.