О МУЗЕЕ

Інфармацыя Вітаем!

Хіба болей удзячны ёсць лёс,

Чым на гэтай зямлі нарадзіцца…

Ад прадзедаў спакон вякоў
Нам засталася спадчына;
Паміж cвaix i чужакоў
Яна нам ласкай матчынай.
Жыве з ёй дум мaix сям’я
I сніць з ёй сны нязводныя.
Завецца ж спадчына мая
Усяго старонкай роднаю.
Так пicaў беларускі народны паэт Янка Купала.
Старонка родная – сінявокая Беларусь. Каб добра ведаць яе цяпер, патрэбна зазірнуць у яе гістарычнае мінулае, вывучаць яе культуру i побыт, уявіць, як жылі дзяды нашы i прадзеды. Каб любіць сваю родную старонку, патрэбна заўсёды памятаць, што мы – беларусы, што жывём на зямлі беларускай, якая корміць i апранае нас, суцяшае i аберагае ў час нягод, а калі праб’е апошняя хвіліна, прыме ў абдымкі свае, дасць нам вечны прытулак ва ўлонні сваім.

Музейны пакой  «Спадчына»

УА «Барысаўскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй»

г.Барысаў, вул.Паштовая , 44

тел. 8-0177-73-47-23

профіль: этнаграфічны.

Сайт:  bgspl.by

Дырэктар установы: Дышленак  Наталля Уладзіміраўна

Кіраўнік музея: Кланюк Тамара Іванаўна

выкладчык  беларускай мовы і літаратуры

Дата адкрыцця: 16 верасня  2019 года

Плошча экспазіцыі: 30 кв.м.

Колькасць экспанатаў: 105.

Раздзелы экспазіцыі

  • Беларуская хатка
  • Прадметы сялянскага побыту i працы
  • Саматканыя вырабы
  • Матулін ручнік
  • Сучасная народная творчасць