Дзень роднай мовы

21 лютага ў ліцэі адзначылі Дзень роднай мовы. На працягу дня гучала беларускае слова, навучэнцы слухалі песні на словы беларускіх паэтаў, глядзелі эпізоды з мастацкіх фільмаў, чыталі вершы. Навучэнцы 2.5 і 1.2 групы прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах да Дня роднай мовы. Таксама праводзілася акцыя “Гавары са мной па-беларуску”. Прыемна адзначыць, што сярод любімых беларускіх слоў нашых навучэнцаў сустракаюцца словы: Мова, Беларусь, Радзіма, Сям’я, Каханне. Гэта сведчыць пра сапраўдныя галоўныя каштоўнасці ў іх жыцці.